20 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бутусаў: Трэба было ўстаць і даць па мордзе Зяленскаму

56
Бутусаў: Трэба было ўстаць і даць па мордзе Зяленскаму
ЮРЫЙ БУТУСАЎ

Галоўны рэдактар выдання «Цэнзор.НЕТ» заявіў, што Зяленскі паводзіў сябе як чалавек без маралі і сумлення.

Галоўны рэдактар выдання «Цэнзор.НЕТ» Юры Бутусаў 26 лістапада пасля прэс-марафону прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага сказаў, што яго запрасілі на гэтае мерапрыемства дзеля дыскрэдытацыі. Трансляцыю яго зносін са СМІ вёў канал "Прямий".

«Зяленскі запрасіў мяне, каб пакрыўдзіць, дыскрэдытаваць тое, пра што я пішу шмат гадоў. Папракнуў мяне праз відэа з Bayraktar, абвінаваціў мяне ў гібелі нашых вайскоўцаў. Гэта ўвогуле ганебна. Шчыра кажучы, калі б не павага да прэзідэнта, вярхоўнага галоўнакамандуючага, адзіным адказам Зяленскаму трэба было ўстаць і даць яму па мордзе. Ён сябе паводзіў у гэтым эфіры проста як чалавек без маралі і сумлення. Які кідаецца словамі таму што ў яго статус і затыкае рот з дапамогай прэс-сакратара. Я паважаю нашу дзяржаву, нашых воінаў, якія ваююць на фронце. Усё, што я пішу, рабіў для іх, абараняючы іх», - сказаў Бутусаў.

Ён дадаў, што абавязкова раскажа, адкуль атрымаў відэа ўдару ўкраінскага Bayraktar па акупантах, калі прыйдзе час.

«Таму што сітуацыя такая: у нас ёсць чалавек на Банкавай, які мае статус прэзідэнта і сваё ўяўленне аб вайне. А ў вайскоўцаў уяўленне абсалютна іншае. Гэта дзве розныя лініі. Я атрымаў ад вайскоўцаў відэа ўдару Bayraktar, яны ганарацца гэтым, уважаюць, што гэта неабходна выставіць. Таму мне ўсё роўна, што людзі, якія не ваявалі, а наведвалі зону ААС як турысты - Зяленскі, Ярмак і Дземчанка, - што яны пра гэта думаюць», - падкрэсліў журналіст.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках