18 красавiка 2024, Чацвер, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польскай памежнай службе расказалі падрабязнасці бунту мігрантаў у лагеры ў Венджыне

4
У Польскай памежнай службе расказалі падрабязнасці бунту мігрантаў у лагеры ў Венджыне

Відэафакт.

У цэнтры ўтрымання мігрантаў у горадзе Венджын на польска-нямецкай мяжы адбыўся бунт. Цяпер ён суняты, завадатары затрыманыя. У памежным ведамстве Польшчы расказалі аб падрабязнасцях здарэння.

Паведамляецца, што спачатку мігранты адмовіліся ісці на абед, а потым сабраліся каля плота, які атачае будынак, у якім яны жывуць, і пачалі скандаваць «Свабоду». Пасля гэтага беспарадкі працягнуліся - мігранты пашкодзілі плот паміж прагулачнымі пляцоўкамі, матрацы ў жылых памяшканнях, люстэркі ў туалетах, знішчылі некаторыя камеры відэаназірання і абагравальнікі, вырвалі лямпы ў пакоях, развялі агонь. Для стабілізацыі сітуацыі ў лагер былі накіраваныя супрацоўнікі паліцыі і памежнай службы, усяго блізу 680 чалавек, а таксама пажарныя. Удалося вызначыць найбольш агрэсіўных удзельнікаў беспарадкаў, 10 з іх ізалявана - пяцёра грамадзян Ірака, грамадзянін Расеі, грамадзянін Афганістана, грамадзянін Індыі, грамадзянін Палестыны і чалавек без грамадзянства.

Цяпер прадстаўнікі польскай памежнай службы ацэньваюць нанесеную шкоду, на месцы працягвае дзяжурыць паліцыя.

Усяго ў Венджыне знаходзіцца амаль 600 мужчын, палова з іх - грамадзяне Ірака. Лагер з'яўляецца часовым. Яго стварылі ў пачатку верасня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках