20 красавiка 2024, Субота, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскае войска вяртаецца ў Нямеччыну для стрымлівання Расеі.

5
Брытанскае войска вяртаецца ў Нямеччыну для стрымлівання Расеі.

ФРГ стане адным з трох апорных пунктаў.

Менш чым праз год пасля заканчэння вываду брытанскіх войскаў з Нямеччыны ў Лондане абвясцілі пра план зноў накіраваць у ФРГ блізу 250 танкаў і баявых машынаў, а таксама размясціць армейскую брыгаду, якая будзе ўдзельнічаць у ваенных вучэннях у іншых краінах, паведамляе dw.com.

Выступаючы ў Палаце супольнасцяў, міністр абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес абвясціў пра рэструктурызацыю нацыянальных узброеных сілаў, якая прадугледжвае размяшчэнне брытанскага кантынгенту ў розных частках планеты, паведамляюць The Times, Financial Times і Sky News.

Уолес прапанаваў праграму мадэрнізацыі сухапутных войскаў пад назвай "Салдат будучыні", якая прадугледжвае найбольш радыкальную рэструктурызацыю брытанскага войска за больш як 20 гадоў і накіраваная на дасягненне большай гнуткасці, згуртаванасці і эфектыўнасці.

Нямеччына, Аман і Кенія стануць рэгіянальнымі сухапутнымі вузламі

Згодна з планам, Нямеччына разам з Аманам і Кеніяй стане адным з трох новых рэгіянальных апорных пунктаў брытанскага войска. Мэта ў тым, каб у розных частках планеты стварыць магчымасці для больш эфектыўнага і хуткага рэагавання на пагрозы, у тым ліку з боку Расеі і Кітая, указвае Sky News.

"Наша армія будзе дзейнічаць па ўсім свеце, валодаючы магчымасцямі супрацьстаяць вялікай колькасці пагрозаў – ад кібервайны да канфлікту на полі бою", – падкрэсліў Уолес. Цягам наступных 10 гадоў будуць вылучаныя дадатковыя 8,6 млрд фунтаў стэрлінгаў на набыццё рыштунку. Акрамя таго, плануецца да 2025 года з меркаванняў эканоміі скараціць агульную колькасць ВС Вялікай Брытаніі з 82 тысячаў да 73 тысячаў вайскоўцаў.

У 2020 годзе закончыўся працэс вываду з Нямеччыны брытанскіх войскаў, размешчаных у заходняй частцы гэтай краіны пасля Другой сусветнай вайны, які доўжыўся блізу 10 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках