19 красавiка 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самы небяспечны сімптом каранавірусу

2
Названы самы небяспечны сімптом каранавірусу

Пры ягоным з'яўленні трэба адразу звяртацца да медыкаў.

Пры з'яўленні такога сімптому каранавірусу, як дыхавіца, трэба адразу звяртацца па дапамогу да медыкаў. Гэта вельмі небяспечная прыкмета.

Пра гэта паведаміў лекар імунолаг-алерголаг Уладзімір Балібок, паведамляе cursorinfo.co.il.

Паводле ягоных словаў, яшчэ год таму адным з самых частых сімптомаў хваробы была страта нюху, але цяпер сітуацыя змянілася. З распаўсюджваннем новых штамаў каранавірусу страта нюху сустракаецца радзей, чым раней, а павышэнне тэмпературы і кашаль не абавязкова паказваюць на COVID-19.

Ён адзначыў, што самае галоўнае, на што трэба звяртаць увагу, – гэта калі чалавек пачынае задыхацца.

«Калі з'яўляецца дыхавіца, то гэта самы небяспечны сімптом. Проста трэба памятаць, што калі чалавек цяжары не цягае і не нервуецца, то частата ягонага дыхання не павінна перавышаць 20 удыхаў за хвіліну. Калі чалавек спакойна сядзіць, але дыхае часцей, нешта не ў парадку з ягонымі лёгкімі. Гэта сведчыць, што трэба тэрмінова звяртацца да лекара», – сказаў Балібок.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках