19 красавiка 2024, Пятніца, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія сілавікі і нелегалы паранілі двух польскіх салдатаў падчас начной атакі

6
Беларускія сілавікі і нелегалы паранілі двух польскіх салдатаў падчас начной атакі

Пры прарыве мяжы пад Белавежай беларускія вайскоўцы ўжывалі лазеры і страбаскоп.

Уначы група з больш як 100 агрэсіўных мігрантаў паспрабавала прарваць беларуска-польскую мяжу ў раёне Белавежы.

«Падчас атакі беларускія службы асляплялі польскіх афіцэраў і салдат лазерамі і страбаскопам. Два салдаты польскага войска атрымалі лёгкія раненні», – паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках