28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы адкрылі асаблівае выпраменьванне, якое можа знішчыць каранавірус

8
Навукоўцы адкрылі асаблівае выпраменьванне, якое можа знішчыць каранавірус

Даследаванне правялі ў Ізраілі.

«Новае даследаванне навукоўцаў з Арыэльскага ўніверсітэта паказала, што адмысловая форма выпраменьвання, вядомая, як міліметровыя хвалі, можа забіць 99% каранавірусу і поліявірусаў на паверхнях цягам 2 секундаў. Гэтыя вынікі могуць мець важнае значэнне для хуткай і эфектыўнай дэзынфекцыі…» – паведамляе The Jerusalem Post, пераклад Inopressa.

(...) «Гэты тып выпраменьвання працуе ў рэжыме міліметровых хваляў, што азначае, што яны маюць даўжыню хвалі блізу 3 міліметраў. Проста для параўнання: выпраменьванне мабільнага тэлефона мае даўжыню хвалі блізу 30 сантыметраў, а выпраменьванне мікрахвалі – блізу 12 сантыметраў», – растлумачыў прафесар Мошэ Эйнат, суаўтар даследавання, нядаўна апублікаванага ў часопісе Environmental Chemistry Letters.

«Хвалі міліметровага дыяпазону знаходзяць мноства ўжыванняў. У галіне медыцыны папярэднія даследаванні паказалі, што яны могуць быць вельмі эфектыўнымі ў барацьбе з пухлінамі і знішчэнні ракавых клетак. Акрамя таго, іх можна выкарыстоўваць для перадачы энэргіі і электрычнасці без выкарыстання правадоў, а таксама ў працэсе вытворчасці такіх унікальных матэрыялаў, як сінтэтычныя алмазы», – гаворыцца ў артыкуле. (…)

«Пасля таго як пачалася пандэмія каранавірусу, Эйнату і ягонай камандзе прыйшла ў галаву ідэя выкарыстоўваць хвалі, каб забіць вірус, і яны пачалі супрацоўніцтва з доктарам Габі Гарлітцам, малекулярным біёлагам. (...) Не падобна, што гэтую тэхналогію ў цяперашні час можна выкарыстоўваць для нападу на вірус у целе чалавека, але яна можа быць вельмі карысная для памяшканняў, абсталявання і ўсіх формаў паверхняў, якія павінны быць ачышчаныя ад любых вірусаў і каранавірусу, сярод іншага», адзначыў Гарлітц, вядучы аўтар даследавання.

Паводле словаў Гарлітца, вялікая перавага міліметровых хваляў заключаецца ў тым, што яны могуць вельмі хутка дэзынфекаваць паверхню. «Іншыя метады, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час для гэтай мэты, як УФ-выпраменьванне, займаюць хвіліны, а часам і цэлую гадзіну, і, акрамя таго, яны могуць быць таксічнымі для чалавека, што робіць працэс дэзынфекцыі вельмі непрактычным, – падкрэслівае ён. – З дапамогай нашай тэхнікі мы ліквідавалі амаль 99,9% віруса за 2 секунды».

«Гэтае выпраменьванне таксама вельмі мякка ўздзейнічае на паверхні, не награваючы іх і не ўплываючы на іх, таму яго можна выкарыстоўваць на такіх адчувальных паверхнях, як электроннае абсталяванне», – піша выданне, дадаючы, што навукоўцы «апрабавалі тую ж тэхналогію ў дачыненні да поліявірусу і атрымалі аналагічныя вынікі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках