19 красавiка 2024, Пятніца, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель папрасіла вайсковы аркестр праводзіць яе з пасады канцлеркі песняй нямецкай панк-рокеркі

18
Меркель папрасіла вайсковы аркестр праводзіць яе з пасады канцлеркі песняй нямецкай панк-рокеркі
ФОТА: GETTY IMAGES

Сінгл атрымаў папулярнасць ва Усходняй Нямеччыне, калі Ангеле было 19 гадоў.

На ўрачыстай цырымоніі ў гонар Ангелы Меркель, якая адбудзецца ў сувязі з яе сыходам з пасады канцлеркі Нямеччыны, аркестр Бундэсвера сыграе песню панк-рокеркі Ніны Хаген "Du hast den Farbfilm vergessen" ("Ты забыўся каляровую стужку"). Пра гэта піша Der Spiegel са спасылкай на крыніцы.

Музычнае суправаджэнне для мерапрыемства канцлер традыцыйна выбірае самастойна. Апроч Ніны Хаген, Меркель папрасіла аркестр сыграць песню Хільдэгард Кнеф “Fur mich sollʼs rote Rosen regnen” (“Для мяне павінен ісці дождж з чырвоных ружаў”), а таксама хрысціянскі гімн “Großer Gott, wir loben dich” (“Божа, мы славім Цябе”).

Як адзначае Der Spiegel, праз каранавірус мерапрыемства пройдзе ў абмежаваным фармаце, на ім будуць прысутнічаць толькі 200 гасцей. У іх ліку – 52 чалавекі, якія займалі пасады федэральных міністраў падчас 16-гадовага кіравання Меркель. Цырымонія адбудзецца 2 снежня.

Ніну Хаген называюць "маці нямецкага панку". Яна, як і Меркель, родам з ГДР. Кампазіцыя "Du hast den Farbfilm vergessen" была першым сінглам Хаген, яна выйшла ў 1974 годзе і атрымала папулярнасць ва Усходняй Нямеччыне. Меркель тады было 19 гадоў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках