18 красавiка 2024, Чацвер, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ікра ў Беларусі падаражэла ўдвая

12
Ікра ў Беларусі падаражэла ўдвая

Вырасла ў кошце і чырвоная рыба.

Кошт чырвонай ікры ў Беларусі за год вырас у паўтара-два разы. У пачатку тыдня расейскія СМІ актыўна пісалі пра гэты гістарычны рост (за 20 гадоў у сем разоў).

У выніку вызначылі, што «вінаватыя спекулянты», якія ствараюць ажыятажны попыт перад Новым годам.

Бо пуціна на Далёкім Усходзе прызнаная паспяховай і нібыта кошты павінны былі пайсці ўніз.

Беларусь падзяляе тэндэнцыю. Бляшанка мясцовай ікры «Саўет» летась каштавала крыху больш за 15 рублёў, цяпер — амаль 30, піша Onliner.by.

Даражэе ўсё. Вырасла ў кошце і чырвоная рыба.

Беларускі вытворца таго самага «Саўета» («Санта-Брэмар») пацвердзіў: кошты растуць.

«Традыцыйна напярэдадні навагодніх святаў рэгулярныя палічныя кошты гатовай прадукцыю фармуюцца па выніках пуціны, - распавёў Onlíner намеснік дырэктара ў збыце «Санта-Брэмар» Яраслаў Бандарчук. - Ласосевая пуціна - гэта вылаў рыбы ласосевых парод цягам лета і пачатку восені, калі рыба з мора заходзіць на нераст у рэкі. Аб'ём лоўлі ў гэтую пару фактычна супадае з аб'ёмам рынку на цэлы наступны год. Кошт сыравіны ўстанаўліваецца пастаўшчыкамі ў залежнасці ад колькасці вылаўленай рыбы. У выпадку дэфіцыту кошты ўзрастаюць, у выпадку прафіцыту - наадварот».

Усё, што цяпер ёсць на паліцах крам, - гэта пуціна 2021 года.

За год (з лістапада да лістапада) аптовыя кошты чырвонай рыбы выраслі на 12%, чырвонай ікры - да 56%.

«Што да нашай ікры, то падвышэнне кошту ў гандлёвай сетцы «Санта» склала больш за 50% у параўнанні з лістападам 2020 года. Гэтае падаражанне звязанае з ростам коштаў сыравіны, матэрыялаў і дастаўкі», - удакладніў Бандарчук.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках