19 красавiка 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы прывезлі нападнікаў на грузавіках: новыя падрабязнасці атакі мігрантаў з нажом пад Белавежай

12
Беларускія вайскоўцы прывезлі нападнікаў на грузавіках: новыя падрабязнасці атакі мігрантаў з нажом пад Белавежай

Дыверсіяй, у якой паранілі польскіх жаўнераў, кіравалі беларускія спецслужбы.

Група з прыкладна 100 агрэсіўных мігрантаў атакавала пост на польска-беларускай мяжы ў ваколіцах Белавежы. Акцыю кантралявалі беларускія спецслужбы, якія асляплялі польскіх афіцэраў і жаўнераў лазерамі і страбаскопамі. Памежнікі паведамілі, што атака была адбітая. Двое польскіх вайскоўцаў атрымалі раненні, паведамляе TVP.

Прэс-сакратарка Памежнай службы Польшчы Ганна Міхальская паведаміла падрабязнасці начной атакі, падчас якой на адцінку граніцы, які ахоўваецца заставай у Белавежы, група з больш чым 100 чалавек спрабавала сілай уварвацца на польскую тэрыторыю.

«Гэтыя людзі былі дастаўленыя на мяжу беларускімі вайскоўцамі на грузавіках. У цемры яны пачалі атаку, кідаючы камяні, кавалкі дрэва, кавалкі труб з агароджы», - перадала Ганна Міхальская.

Польскіх жаўнераў асляплялі страбаскопамі і лазерамі, двое былі параненыя. У Мінабароны паведамілі, што сярод прадметаў, знойдзеных у мігрантаў, быў у тым ліку і нож.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках