25 красавiка 2024, Чацвер, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ў доме для «партыйнай эліты» прадаецца кватэра, падобная на кабінет чыноўніка

28
У Менску ў доме для «партыйнай эліты» прадаецца кватэра, падобная на кабінет чыноўніка

«Квадрат» каштуе 6200 даляраў.

У цэнтры Менска ў доме для партыйнай эліты БССР прадаецца кватэра, дзе кошт квадратнага метра дасягае 6203 даляры. «Кухня падобная на кабінет чыноўніка, гасцёўня падобная на кабінет чыноўніка і спальня таксама падобная на кабінет чыноўніка», – піша тэлеграм канал «Будні рыэлтара. Менск». За што просяць такія грошы і колькі ўвогуле каштуе кватэра?

Разглядаючы фатаграфіі кватэры, цяжка ўявіць у пакоях кагосьці ў халаце і тэпцях. Тут вельмі шмат мэблі з дрэва. У сярэдзіне аднаго з пакояў стаіць вялікі стол, а яшчэ ўсюды вісяць тэлевізары. Бракуе толькі яго, службоўца.

Кватэра знаходзіцца недалёка ад плошчы Перамогі, на Вайсковым завулку, 10. Гэты 7-павярховы дом быў узведзены ў 1971 годзе для партыйнай эліты БССР.

Чатырохпакаёўка займае 161,21 квадратнага метра. Тут ёсць два санвузлы і дзве лоджыі.

У апісанні кватэру апісваюць як прэміяльную. Рамонт - новы, а ўся мэбля была замоўленая ў Італіі.

Дарэчы, мэблю ўладальнік пакідае пакупніку і за ўсё пра ўсё просіць 1 мільён даляраў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках