29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хітра зачэсаны «грамацей» распаўсюджвае каранавірус

3
Хітра зачэсаны «грамацей» распаўсюджвае каранавірус

Рэжым стварае спрыяльныя ўмовы для COVID-19.

- Пакуль у Беларусі зрываюць плакаты і налепкі, якія датычацца каранавіруса, усё больш краін Еўропы пачынае гаварыць аб аднаўленні локдаўна. Так, апроч Аўстрыі, локдаўн наважылі ўвесці ў Славаччыне, піша тэлеграм-канал «БАР».

Ён распаўсюджваецца на ўсё насельніцтва, уключаючы перахварэлых на COVID-19 і прышчэпленых ад каранавіруса. У краіне закрываюцца ўсе ўстановы грамадскага харчавання, а таксама крамы, акрамя гандлюючых прадуктамі першай неабходнасці.

У час, калі каранавірус лютуе ва ўсім свеце, фіксуюцца рэкорды захворванняў і смяротнасці, адзін хітра зачэсаны грамацей абвясціў Беларусь тэрыторыяй «свабоднай ад кароны». Добра, чаго нам увагу на дурняў звяртаць, падумалі ўсе адэкватныя людзі, а астатнія ад радасці запляскалі ў далоні, заплюшчылі вочкі на ўсе факты і пайшлі строем прыбіраць з вуліц усе згадкі аб забароненым.

Ды толькі болька нікуды сыходзіць не збіраецца, у Беларусі для яе стварылі выдатныя ўмовы. Рэжыму на людзей напляваць, ды і некаторым людзям на сябе таксама напляваць. Вось і выходзіць, што яны псуюць усім жыццё і сваімі рукамі спрыяюць генацыду народа беларускага, распаўсюджваючы ілжывыя звесткі, а таксама саму заразу.

Між іншым, у Бразіліі з гэтай прычыны на дзейнага прэзідэнта хочуць завесці справу за масавыя забойствы праз смерці ад COVID-19. У Беларусі ж, сінія пальчыкі неўзабаве пакажуць, хто вінаваты, гэтага ахвярнага барана аддадуць пад суд і паказальна пасадзяць.

Ды толькі людзям ад гэтага карысці ніякай не будзе. Кожны дзень абрываюцца сотні жыццяў нечых блізкіх, дзяцей, бацькоў. Хтосьці прадаўжае ездзіць на працу ў цесным аўтобусе без сродкаў аховы і думае - пранясе.

Можа, ужо дастаткова самападману? Ён дасягнуў небывалых памераў. Хтосьці падманвае сябе, што хвароба яго не закране, хтосьці, што ў жыцці нічога не змянілася, хтосьці, што ўсё само разыдзецца, што з'явіцца выратавальнік. Годзе чакаць цуду, годзе самападману.

Разлічвайце толькі на сябе, на свае сілы. Кожны сам сабе лідар, сам сабе выратавальнік.

Заставайцеся дома, беражыце сябе і сваіх родных.

Бастуй, Беларусь.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках