16 красавiка 2024, aўторак, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вугоршчыне правялі маштабнае даследаванне эфектыўнасці вакцын, у тым ліку Sputnik V і Sinopharm.

31
У Вугоршчыне правялі маштабнае даследаванне эфектыўнасці вакцын, у тым ліку Sputnik V і Sinopharm.

Што высветлілі?

На сайце навуковых публікацый ScienceDirect (пераклад - zerkalo.io) апублікаваная праца вугорскіх навукоўцаў, якія даследавалі «палявую» эфектыўнасць пяці вакцын, што прымяняюцца ў гэтай краіне супраць COVID-19. Важна, што акрамя Pfizer-BioNTech, AstraZeneca і Moderna, у Вугоршчыне прымяняліся прэпараты, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі: расейскі Sputnik V і кітайскі Sinopharm. Расказваем, што ўдалося высветліць даследчыкам і як яны ацанілі эфектыўнасць вакцын.

Што сабой уяўляла даследаванне?

Па сваёй сутнасці праца вугорскіх навукоўцаў нагадвае даследаванне эфектыўнасці Sputnik V, якое праводзілі ў Беларусі. З той толькі розніцай, што для працы карысталіся звесткамі адразу па пяці прэпаратах (а не па адным), а сама методыка даследавання ў Вугоршчыне значна больш дэталізаваная.

Вугорскія навукоўцы даследавалі звесткі па 3,74 мільёна вакцынаваных грамадзян краіны ва ўзросце ад 16 гадоў. Завершанай вакцынацыя лічылася па заканчэнні сямі дзён пасля атрымання другой дозы прэпарата. Пасля гэтага аналізаваліся звесткі па зафіксаваных выпадках COVID-19 сярод вакцынаваных, зыходзячы з чаго вылічвалі эфектыўнасць кожнага з пяці прэпаратаў у параўнанні з кантрольнай групай, у якую ўвайшлі невакцынаваныя грамадзяне краіны.

Дата пачатку даследавання - 22 студзеня 2021 года (сем дзён пасля першага ў Вугоршчыне ўвядзення другой дозы вакцыны), завяршэнне - 10 чэрвеня. Найбольш запатрабаванай вакцынай у перыяд даследавання стаў прэпарат Pfizer-BioNTech (амаль 1,5 мільёна цалкам вакцынаваных), на другім месцы Sinopharm (амаль 900 тысяч), на трэцім - Sputnik V (820 тысяч), на чацвёртым - AstraZeneca (больш за 300 тысяч) , на пятым - Moderna (больш за 200 тысяч).

За час даследавання было зафіксавана 6912 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ў цалкам вакцынаваных людзей. Ад прычын, звязаных з COVID-19, у краіне памерла 13 533 чалавекі, з іх толькі 553 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Якія вынікі?

Калі коратка, навукоўцы сцвярджаюць, што ўсе прэпараты паказалі высокую эфектыўнасць супраць інфікавання COVID-19 і вельмі высокую - супраць цяжкага працякання і выкліканых COVID-19 смерцяў. Таксама падкрэсліваецца, што ў "палявых" умовах вакцыны паказваюць сябе нават лепш, чым падчас клінічных выпрабаванняў.

Сярод вакцынаваных колькасць новых выпадкаў на працягу даследавання знаходзілася на ўзроўні 1,73-9,3 на 100 тысяч чалавек, сярод невакцынаваных - 49,49-62,33 на 100 тысяч. Колькасць смерцяў сярод вакцынаваных - 0,04-0,60 на 100 тысяч чалавек, сярод тых, хто не прайшоў курс вакцынацыі - 1,56-1,89 на 100 тысяч.

Эфектыўнасць супраць інфікавання SARS-CoV-2 па асобных прэпаратах аказалася наступнай:

- Moderna - 88,7%;

- Sputnik V - 85,7%;

– Pfizer-BioNTech – 83,3%;

- AstraZeneca - 71,5%;

- Sinopharm - 68,7%.

Агульная чаканая эфектыўнасць вакцын супраць смяротнасці, звязанай з COVID-19, была на ўзроўні 87,8-97,5% (у залежнасці ад прэпарата), прычым ва ўзроставай групе ад 16 да 44 гадоў гэтая эфектыўнасць роўная 100% для ўсіх вакцын. Сцвярджаецца, што ўжыванне вакцын дапамагло Вугоршчыне пазбегнуць прыкладна 9,5 тысячы смерцяў.

Даследнікі адзначаюць, што прэпараты Pfizer-BioNTech і Moderna ў Вугоршчыне выкарыстоўваліся для вакцынацыі людзей з хранічнымі захворваннямі, такімі як дыябет 2-га тыпу і праблемы сардэчна-сасудзістай сістэмы, што магло паўплываць на паказчык эфектыўнасці гэтых прэпаратаў. Так, у выпадку з Moderna 36% вакцынаваных гэтым прэпаратам людзей былі старэйшыя за 65 гадоў.

У частцы, прысвечанай прэпарату Sputnik V, адзначаецца, што даследаванне цалкам пацвердзіла вынікі, атрыманыя вакцынай падчас клінічных выпрабаванняў. Таксама даследнікі сцвярджаюць, што прэпарат на 95,4% абараняе ад смяротнага зыходу ў выпадку захворвання, паказваючы пры гэтым высокую эфектыўнасць як сярод маладых, так і сярод пажылых.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках