19 красавiка 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бэльгіі будуць раздаваць віртуальныя грошы дзецям, якія ходзяць у школу пешшу або на веласіпедзе

У Бэльгіі будуць раздаваць віртуальныя грошы дзецям, якія ходзяць у школу пешшу або на веласіпедзе

Такім чынам улады жадаюць матываваць моладзь да адмовы ад выкарыстання неэкалагічнага транспарту.

Школьнікі з Генка (Бэльгія) будуць атрымліваць віртуальныя грошы, калі яны дабіраюцца да школы пешшу або на веласіпедзе. Гэтыя грошы дзеці змогуць патраціць на аплату сяброўскага ўнёску ў гарадской бібліятэцы ці абанемента ў басейн ці іншую секцыю, піша «Евро пульс».

Каб адсочваць перамяшчэнні школьнікаў, ім выдадуць спецыяльныя датчыкі, якія трэба будзе прымацаваць да заплечніка. Яны будуць замяраць хуткасць руху дзіцяці і па ёй аналізаваць тое, якім спосабам дзіця дабралася да школы.

Акрамя таго, датчыкі будуць ацэньваць пройдзеную да школы адлегласць. Чым большая будзе гэтая адлегласць, тым больш віртуальных грошай атрымае школьнік.

Такім чынам мэрыя Генка хоча матываваць маладых гараджан да адмовы ад выкарыстання неэкалагічнага транспарту ў будучыні – між іншым, ад аўтамабіляў (як паведамляў «Европульс»», яны адказныя за 72% транспартных выкідаў парніковых газаў у Еўропе.)

Акрамя таго, з дапамогай новага праекта горад збіраецца ўнесці ўклад у агульную мэту Еўразвязу, які плануе дабіцца нулявога ўзроўню выкідаў парніковых газаў да 2050 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках