29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пытанне прыярытэту ў Беларусі

6
Пытанне прыярытэту ў Беларусі

Хутка медыкаў перасадзяць на конны транспарт?

Беларускі «прафзвяз» работнікаў аховы здароўя выдзеліў спонсарскую дапамогу на ўмацаванне тэхнічнай базы Капыльскай Цэнтральнай раённай бальніцы. Маецца на ўвазе купля скутара - «кампактнага і мабільнага транспартнага сродку» для фельчара Камсамольскага ФАПа ў Капыльскім раёне, піша тэлеграм-канал «БАР».

З часам медыкаў можна будзе перасадзіць на экалагічны транспарт - конны. Бо на санях прасцей дабірацца па сельскай бездаражы.

Цяжка ўявіць як бедны фельчар на гэтым скутары будзе транспартаваць пенсіянерку з гіпертаніяй або работніка фермы з пераломам нагі. Нармальныя карэты хуткай дапамогі выдаваць не збіраюцца. Яны ж больш патрэбныя для губашлёпікаў і амонышаў.

А на другім фота свежы падарунак вайсковаму камісарыяту Берасцейскай вобласці - з аркестрам, і далёка не скутар. Новы аўтамабіль Geely Atlas для перавозкі ваенкамаўскай тушкі. Вось што больш патрэбна для працвітання Беларусі.

Падобна, мы ўсё бліжэй да казачных светаў, дзе ўсе важныя рашэнні прымае размеркавальны капялюш, праўда, у нашым выпадку гэта мянтоўская шапка-вушанка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках