23 красавiка 2024, aўторак, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чэргах на выезд з Беларусі стаіць ужо амаль 4 тысячы грузавікоў

6
У чэргах на выезд з Беларусі стаіць ужо амаль 4 тысячы грузавікоў

Правакацыі Таракана на мяжы прывялі да транспартнага калапсу.

Прыкметна пагаршаецца сітуацыя з чэргамі з грузавікоў на выезд з Беларусі ў бок Еўразвязу. Калі ў пачатку тыдня ў чэргах стаяла амаль 3 000 грузавікоў, то сёння - ужо амаль 4 000! Антырэкорд дастаецца ПП «Беняконі», што паміж Лідай і Вільняй, тут на выезд стаіць больш за 670 фур, піша сайт autogrodno.by .

Польскі напрамак:

ПП «Бераставіца» - больш за 450 грузавікоў

ПП «Казловічы» - больш за 300 грузавікоў

Паводле інфармацыі польскага боку, час чакання ў чарзе ля ўезду ў ПП «Баброўнікі» павялічыўся да 41 гадзіны.

Літоўскі напрамак:

ПП «Прывалка» - больш за 470 грузавікоў

ПП «Беняконі» - больш за 670 грузавікоў

ПП «Каменны Лог» - больш за 560 грузавікоў

ПП «Катлоўка» - больш за 320 грузавікоў

ПП «Відзы» - больш за 250 грузавікоў

Латвійскі напрамак:

ПП «Урбаны» - больш за 340 грузавікоў

ПП «Грыгароўшчына» - больш за 390 грузавікоў

Такім чынам, на выезд з РБ у напрамку ЕЗ сабралася больш за 3 750 грузавікоў.

Ацэнка страт перавозчыкаў, выкананая расейскімі экспэртамі, - €500 у дзень. Цяпер у перавозчыкаў зрываюцца многія заказы, нехта вымушаны плаціць штрафы. Напрыклад, калі машына ідзе з Нямеччыны ў Расею, то ў яе запланаваная і зваротная загрузка (з Масквы ў Бэрлін). І калі перавозчык затрымліваецца, то яго могуць аштрафаваць, у яго могуць замову забраць. Калі збіваецца ланцужок пастаўкі, адны праблемы напластоўваюцца на іншыя.

Са слоў экспэрта, для рынку гэта азначае пагрозу дэфіцыту транспарту і павышэння ставак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках