19 красавiка 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік службы аховы мяжы Літвы: Мы гатовы да любых сцэнарыяў падзей на мяжы

Кіраўнік службы аховы мяжы Літвы: Мы гатовы да любых сцэнарыяў падзей на мяжы

Літоўскім памежнікам дапамагаюць войска і паліцыя.

Літва не выключае верагоднасць спроб узброенага ўварвання ў краіну нелегальных мігрантаў з Афрыкі і Азіі з тэрыторыі Беларусі і гатова да іх адбіцця. Пра гэта паведаміў у суботу газеце Lietuvos rytas начальнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС краіны генерал Рустамас Любаевас, піша nashaniva.com.

«Мы гатовы да любых сцэнароў развіцця падзей на мяжы, у тым ліку да спроб пранікнення на нашу тэрыторыю з выкарыстаннем зброі. Памежнікам дапамагаюць войска і паліцыя, да аховы мяжы прыцягнутая вялікая колькасць сіл», - сказаў ён.

Генерал зазначае, што калі літоўскі бок фіксуе набліжэнне да мяжы мігрантаў, то нярэдка заўважае прысутнасць побач з імі прадстаўнікоў беларускіх сілавых структур.

«Небяспека канфлікту [паміж літоўскімі і беларускімі памежнікамі] застаецца, але дагэтуль не было выпадку, каб беларусы накіравалі зброю ў бок нашых патрулёў, - адзначыў Любаевас.

- Нашых супрацоўнікаў мы інструктуем у пытаннях бяспекі і рэагавання на магчымыя правакацыі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках