19 красавiка 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Рыгі: Я заўсёды быў у захапленні ад смеласці беларусаў

4
Мэр Рыгі: Я заўсёды быў у захапленні ад смеласці беларусаў

«Бел-чырвона-белы - сцяг, якому я веру».

Мэр Рыгі Марціньш Стакіс распавёў, чаму ён разам з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарам Рынкевічам падчас ЧС у хакеі ў Рызе замянілі чырвона-зялёны лукашэнкаўскі сцяг на бел-чырвона-белы з «Пагоняй». Пра гэта піша «Трибуна».

– Мой прапрадзядуля быў афіцэрам латвійскага войска – гонар нацыі. Гэта былі тыя людзі, якія змагаліся за нашу незалежнасць. І што здарылася потым? Два дыктатары дамовіліся - і пачалася акупацыя. Што здарылася з маім прадзедам? Яго проста забілі. Яго і многіх афіцэраў Латвіі адправілі ў Сібір - і многія там і засталіся.

І калі мы глядзім у падручнікі гісторыі, што было з гэтымі дыктатарамі, дык там таксама было шмат такіх людзей, якія казалі, што з імі лепш сябраваць, што з імі не трэба псаваць адносіны, трэба з імі знайсці агульнае, гандляваць. І чым гэта скончылася? Мы ўсе ведаем. Другая сусветная вайна.

І вось я думаю, што гэта ўсё ж такі адказвае на гэтае пытанне... Калі мы бачым, што дыктатар робіць тое, што непрымальна свабоднаму свету, мы не можам маўчаць. І я шмат задаваў сабе гэтае пытанне, што мне трэба было рабіць. Вядома, я б проста мог бы напісаць у твітэр, што гэта непрымальна, што нехта крадзе нашы самалёты з нашымі грамадзянамі, што мы асуджаем гэта. Але я ведаю, што гэта нічога не дало б. Гэта, мусіць, нават ніхто б не заўважыў. І мог бы я сабе гэта дараваць? Я не ведаю. Таму я не шкадаваў пра гэты ўчынак.

Шмат хто ў Латвіі мяне пытаецца: «Чаму вы знялі сцяг?». Я кажу: «Я падняў сцяг. Я не зняў. Я падняў сцяг свабоднай Беларусі. Гэта сцяг, якому я веру».

Вядома, прыемна, калі цябе завуць адважным. Таму што я думаю, што смеласць - гэта самая галоўная рыса характару чалавека. Вышэйшая за ўсе я думаю. Я заўсёды быў у захапленні ад смеласці беларусаў. І калі тыя героі, якіх білі дубінкамі, мяне ніхто ніколі не біў дубінкамі, мяне называюць героем... Для мяне гэта, вядома, нешта... - сказаў Стакіс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках