19 красавiка 2024, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Гісторыя з мігрантамі для Лукашэнкі цалкам паражэнчы

10
Палітолаг: Гісторыя з мігрантамі для Лукашэнкі цалкам паражэнчы
ФОТА: ТАСС

Адступленняў наперадзе ў яго будзе ўсё больш і больш, а прасторы для манеўраў усё менш і менш.

Рэжым Лукашэнкі працягвае правакацыі на беларуска-польскай мяжы.

Наведаўшы міграцыйны цэнтр, дыктатар хацеў выдаць жаданае за сапраўднае, паказаўшы, што нягледзячы ні на што ён нібыта застаецца «гаспадаром становішча», кажа «Голосу Америки» беларускі палітолаг Зміцер Балкунец. Але ягоная стратэгія і тактыка ў кантэксце інспіраванага ім жа самім крызісу ані не памяняліся, удакладніў палітолаг.

«Лукашэнка па-ранейшаму разглядае мігрантаў як інструмент ціску на Еўразвяз і спробу дэстабілізаваць абстаноўку ў суседніх дзяржавах, а таксама імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу, - дадаў ён.

Лукашэнка не хоча здацца бокам, што прайграў, канстатаваў Зміцер Балкунец: «Таму ён і паехаў у цэнтр мігрантаў, каб прадэманстраваць, што ў яго нібыта ўсё пад кантролем. Яму ж трэба яшчэ і ўнутранай публіцы, электарату і чыноўнікам, трэба паказаць, што ён усё вырашыў. Увогуле, робіць добрую міну пры дрэннай гульні. Але, на мой погляд, гэтая гісторыя для Лукашэнкі зусім паражэнчая. Пад фактарам знешняга ціску ён быў вымушаны адступіць. І такіх адступленняў наперадзе ў яго будзе ўсё больш і больш, а прасторы для манеўраў усё менш і менш».

Разам з тым палітолаг мяркуе, што Лукашэнка не адмовіцца ад спроб зрабіць новыя авантуры, звязаныя з шантажом еўрапейскіх краін. «Не выключаю таго, што ён можа пайсці нават на яшчэ больш радыкальныя захады. Мяне не здзівіць, калі ў Беларусі, напрыклад, нечакана ўзарвецца транзітны нафтаправод. Лукашэнка здольны зараз на любую правакацыю. Сыходзячы з палітычнай арэны, ён будзе спальваць усе масты, каб нікому нічога не засталося. Таму ён знішчае беларускую эканоміку, сварыцца з суседзямі, ладзіць дыверсіі з мігрантамі і іншае, і іншае», - рэзюмаваў Зміцер Балкунец.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках