25 красавiка 2024, Чацвер, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі спецназ прыадкрыў заслону таямніцы пра тое, што адбываецца на мяжы з Беларуссю

17
Польскі спецназ прыадкрыў заслону таямніцы пра тое, што адбываецца на мяжы з Беларуссю

Спецыялізаванае абсталяванне дазваляе ўбачыць больш.

Польскія паліцыянты са спецыяльных контртэрарыстычных падраздзяленняў таксама ахоўваюць мяжу ад нападаў мігрантаў, арганізаваных беларускімі спецслужбамі.

Прадстаўнікі паліцэйскага спецназа з Варшавы і Вроцлава прыадкрылі заслону таямніцы аб сваёй дзейнасці, якую яны праводзяць у дапамогу памежнікам на тэрыторыі Хайнаўскага павета на мяжы з Беларуссю.

«Іх падрыхтоўка, веды і досвед - гэта неацэнная падтрымка ў забеспячэнні недатыкальнасці польскай мяжы. Сярод іх ёсць кваліфікаваныя медыкі, якія некалькі разоў ратавалі жыццё і здароўе людзей у прымежнай зоне. Спецыялізаванае абсталяванне контртэрарыстаў неаднаразова зарэкамендавала сябе ў складаных палявых умовах», - адзначае паліцыя Гайнаўкі.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках