25 красавiка 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны назваў тры элементы стрымлівання расейскай агрэсіі

20
Кіраўнік МЗС Украіны назваў тры элементы стрымлівання расейскай агрэсіі

Кіеў актыўна вядзе супрацоўніцтва з заходнімі партнёрамі.

Міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба заявіў, што існуе тры элементы стрымлівання агрэсіі Расеі з боку хаўруснікаў Кіева. І Украіна актыўна вядзе супрацоўніцтва з заходнімі партнёрамі.

Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Zeit.

Паводле ягоных слоў, ёсць стратэгія, якая змяшчае тры элементы для стрымлівання расейскай агрэсіі.

«Першы - гэта ўжо прамоўлены выяўны палітычны сігнал. Другі - гэта сэрыя санкцый або іншых абмежавальных захадаў. Масква ведае, што Захад рыхтуе санкцыі. І вы двойчы падумаеце, перш чым заплаціць гэтую цану. Трэці элемент - вайсковая падтрымка», - заявіў Кулеба.

Са слоў міністра, далейшае ўзбраенне Украіны ніякім чынам не пагоршыць канфлікт. Ён перакананы, што краіны, якія не прымаюць вайсковае і абароннае супрацоўніцтва з Украінай, толькі ўмацуюць пазіцыі Расеі.

"Аднак мы вядзём вельмі актыўны абмен з рознымі партнёрамі, якія ахвочыя прадаць нам вайсковую тэхніку і зброю, каб мы маглі лепш абараняцца", - заявіў Кулеба.

Кулеба таксама паведаміў, што Кіеў уклаў гандлёвыя пагадненні аб пастаўках вайсковай тэхнікі з некалькімі еўрапейскімі дзяржавамі.

Некалькі дзён таму начальнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што Расея сканцэнтравала больш за 92 тысячы вайскоўцаў каля меж з Украінай і рыхтуецца да нападу да канца студзеня - пачатку лютага 2022 года.

Агенцтва Bloomberg 9 лістапада заявіла, што Расея перакідвае да мяжы з Украінай танкі і гэты раз разгортванне часта адбываецца ўначы і праводзіцца "элітнымі падраздзяленнямі" расейскіх войскаў.

Таксама агенцтва апублікавала шырокі матэрыял, у якім са спасылкай на крыніцы расказала аб папярэджанні ЗША для хаўруснікаў у Еўразвязе, што Расея можа абдумваць імавернае ўварванне ва Украіну. У Расеі гэтую інфармацыю зняпраўдзілі.

Пра ўстурбаванасць дзеля манеўраў Расеі заяўлялі ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША, а дырэктар СІА Уільям Бёрнс на фоне паведамленняў аб пагрозе ўварвання войскаў РФ ва Украіну правёў з Пуціным тэлефонную размову.

Прэзідэнт Украіны Валадымыр Зэлэнскі ў відэазвароце 10 лістапада падкрэсліў, што збіранне і перасоўванне войскаў адбываюцца на фронце восьмы год, і "псіхалагічны ціск з боку РФ на нас даўно не дзейнічае".

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках