20 красавiка 2024, Субота, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Расея перакінула войскі на Камчатку, чакаючы глабальнай вайны пасля ўварвання ва Украіну

12
Bloomberg: Расея перакінула войскі на Камчатку, чакаючы глабальнай вайны пасля ўварвання ва Украіну

Заходнія краіны на падставе звестак выведкі сочаць за перасоўваннем расейскіх вайскоўцаў.

Расея ў рамках меркаванай падрыхтоўкі да ўварвання ва Украіну перадыслакавала свае сілы на Камчатцы, піша Bloomberg.

Як сцвярджаюць крыніцы, Масква тым самым рыхтуецца да перарастання канфлікту ў буйнамаштабную вайну.

У той жа час яны адзначаюць, што ўварванне Расеі на тэрыторыю Украіны наўрад магчымае раней за студзень дзеля глеістага грунту, пагоды і патрэбы ў перакідванні дадатковых войскаў.

Агенцтва таксама адзначае, што Камчацкі край размешчаны побач з Японіяй і ЗША.

Нагадаем, заходнія краіны на падставе звестак выведкі сочаць за перасоўваннем войскаў РФ уздоўж украінскай мяжы, баючыся ўварвання на тэрыторыю Украіны.

Раней паведамлялася, што ЗША адгаворваюць Расею ад уварвання і рыхтуюць Украіну да супраціву.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках