29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Менска ў Ірак паляцелі яшчэ 418 мігрантаў

5
З Менска ў Ірак паляцелі яшчэ 418 мігрантаў

Гэта быў пяты эвакуацыйны рэйс кампаніі Iraqi Airways.

Чарговы рэйс з мігрантамі адправіўся ўчора, 27 лістапада, з Менска ў Ірак, паведамілі ў фэйсбуку авіякампаніі Iraqi Airways. Усяго пяццю самалётамі з Беларусі ўжо вывезлі 1 876 чалавек.

418 іракскіх грамадзян, якія затрымаліся на беларуска-польскай мяжы, учора вылецелі з беларускага аэрапорта ў Ірак. Гэта быў пяты гуманітарны рэйс кампаніі Iraqi Airways.

Усяго пяццю самалётамі з Беларусі ўжо вывезлі 1 876 чалавек.

Усяго больш за тысячу мігрантаў захацелі вярнуцца з Беларусі ў Ірак, паведамляла РІА «Новости» са спасылкай на ірацкага консула.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках