25 красавiка 2024, Чацвер, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай можа сутыкнуцца з каласальнай успышкай COVID-19

3
Кітай можа сутыкнуцца з каласальнай успышкай COVID-19

Даследаванне правялі матэматыкі з Пекінскага ўніверсітэта.

Паводле даследавання матэматыкаў Пекінскага ўніверсітэта, Кітай можа сутыкнуцца з больш як 630 тысячамі выпадкаў заражэння вірусам COVID-19 на дзень, калі ён адмовіцца ад палітыкі нецярпімасці і здыме абмежаванні на паездкі.

Аб гэтым піша JPost.

У справаздачы, апублікаванай у часопісе China CDC Weekly Кітайскім цэнтрам кантролю і прафілактыцы захворванняў, матэматыкі заявілі, што Кітай не можа дазволіць сабе скасаваць абмежаванні на паездкі без больш эфектыўнай вакцынацыі ці спецыфічнага лячэння.

Выкарыстоўваючы звесткі за жнівень з ЗША, Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Францыі і Ізраіля, матэматыкі ацанілі патэнцыйныя вынікі, калі Кітай прыме тую ж тактыку барацьбы з пандэміяй, што і гэтыя краіны.

Штодзённая колькасць новых выпадкаў захворвання ў Кітаі дасягнула б сама меней 637 155, калі б ён прыняў стратэгію барацьбы з пандэміяй Злучаных Штатаў, гаворыцца ў дакладзе.

Штодзённыя выпадкі захворвання дасягнуць 275 793, калі Кітай прыме той жа падыход, што і Вялікабрытанія, і 454 198, калі ён будзе пераймаць Францыю, гаворыцца ў дакладзе.

"Ацэнкі паказалі рэальную магчымасць каласальнай ўспышкі, якая амаль напэўна прывядзе да непасільнага цяжару для медыцынскай сістэмы", – гаворыцца ў дакладзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках