19 красавiка 2024, Пятніца, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паёк мігрантаў у Брузгах параўналі з харчаваннем беларускіх дзяцей у лякарнях.

23
Паёк мігрантаў у Брузгах параўналі з харчаваннем беларускіх дзяцей у лякарнях.

Відэа пра дзве маленькія лыжачкі клейстару.

Для разумення ўзроўню стаўлення ўладаў да беларускіх дзяцей тэлеграм-канал "Беларусь за МКАДам" раіць паглядзець два відэа.

На адным можна разгледзець рацыён харчавання мігрантаў у лагеры, створаным для нападаў на тэрыторыю Польшчы ў лагістычным цэнтры "Брузгі".

На другім - "паёк" у дзіцячай лякарні ў Баранавічах.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках