29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрысціяне Беларусі рыхтуюцца да Божага Нараджэння: у праваслаўных пачаўся пост, у каталікоў - Адвэнт

Хрысціяне Беларусі рыхтуюцца да Божага Нараджэння: у праваслаўных пачаўся пост, у каталікоў - Адвэнт

Што можна і што нельга рабіць гэтымі днямі?

У праваслаўных хрысціян Беларусі 28 лістапада 2021 года пачынаецца Калядны пост, ці Піліпаў, бо пачынаецца на наступны дзень пасля дня памяці апостала Піліпа, аднаго з 12 найбліжэйшых вучняў Хрыста. Заканчваецца пост, паводле традыцыі, на Куццю па юліянскім календары, 6 студзеня.

Кожны шматдзённы пост, піша «Смартпрэс», у тым ліку Калядны, павінен падрыхтаваць верніка да максімальна глыбокага і паўнавартаснага перажывання будучага свята. Падрыхтоўку гэтую ўцаркоўленыя хрысціяне ўскладаюць і на душу, і на цела.

Таму падчас Каляднага посту, паводле царкоўных правілаў, трэба больш часу прысвяціць малітве, прыйсці на споведзь, здзяйсняць добрыя справы, звярнуць увагу на тых, хто мае патрэбу.

Гэта ў асноўным устрыманне ад ежы жывёльнага паходжання (мяса, малака, яек), часам дазволена рыба, а ў Куццю (з вечара 5 студзеня да вечара 6) існуе традыцыя не есці наогул нічога.

Аднак святары падкрэсліваюць: гэтыя правілы - строгі манастырскі статут. Простыя людзі часта посцяць мякчэй у залежнасці ад жыццёвых абставін, ставячы ў прыярытэт духоўную падрыхтоўку.

Адвэнт у каталікоў

У Рымска-каталіцкай царкве таксама 28 лістапада 2021 года пачынаецца Адвэнт - літургічны час, які папярэднічае Божаму Нараджэнню. Адвэнт працягваецца ад 23 да 28 дзён і ахоплівае чатыры нядзелі да свята, якое паводле грыгарыянскага календару адзначаецца 25 снежня.

Падчас Адвэнту ў касцёлах ідзе імша пры запаленай свечцы, яна сімвалізуе святло для тых, хто ідзе ў храм.

Кожную нядзелю Адвэнту запальваецца новая свечка, вернікі разважаюць над пэўнымі тэмамі: другое прышэсце Хрыста (гэтым тлумачыцца назва перыяду: Аадвент з лацінскага - "прышэсце"), пераход ад Старога да Новага Запавету, падзеі, якія непасрэдна звязаны з нараджэннем Збавіцеля.

Адвэнт у каталікоў разглядаецца як час узмоцненага пакаяння - вернікі імкнуцца рабіць справы міласэрнасці, прысвяціць больш часу сям'і, малітве, прыходзяць да споведзі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках