28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жаўнеры Жалезнай дывізіі паказалі, як рыхтуюцца да сустрэчы «гасцей» з беларускага боку мяжы

4
Жаўнеры Жалезнай дывізіі паказалі, як рыхтуюцца да сустрэчы «гасцей» з беларускага боку мяжы

Байцы нясуць вахту на ўсходніх рубяжах Польшчы.

Вайскоўцы з польскай 18-й механізаванай дывізіі (Жалезная дывізія), размешчанай каля ракі Буг у Люблінскім ваяводстве, паказалі, як рыхтуюцца да сустрэчы "гасцей" з беларускага боку мяжы.

“Служба на мяжы - гэта не толькі патрулі і заставы. Нашыя жаўнеры таксама знаходзяць час, каб паклапаціцца пра фізічную форму”, — напісала прэс-служба дывізіі ў “Твітэры”.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках