20 красавiка 2024, Субота, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газета адміністрацыі Лукашэнкі паздзекавалася з дзяржаўнага гімна Ізраіля

Газета адміністрацыі Лукашэнкі паздзекавалася з дзяржаўнага гімна Ізраіля

Прапагандысты апублікавалі ролік, зняты ў лагеры мігрантаў у Брузгах.

На Youtube-канале газеты "Саўбелія", заснавальнікам якой з'яўляецца адміністрацыя Лукашэнкі, з'явіўся ролік "Паглядзіце, як уцекачы мыюць адзенне". Ён зняты ў цэнтры часовага ўтрымання мігрантаў, зладжанага беларускімі ўладамі ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Брэміна груп" на мяжы з Польшчай, паведамляе euroradio.fm.

У роліку мігранты сапраўды мыюць адзенне ў тазіках, усталяваных на драўляных палетах, і развешваюць яго на агароджы ТЛЦ. Але характэрна іншае: відэа агучана гімнам Ізраілю "Атыква".

Гэта недарэчна з некалькіх прычынах. Па-першае, большая частка мігрантаў, якія цяпер жывуць на беларуска-польскай мяжы, – арабы. Да таго, як патрапіць у Беларусь, яны жылі ў краінах, якія не прызнаюць правы Ізраілю на існаванне, а некаторыя і адкрыта варагуюць з ім.

Па-другое, "Атыква" прысвечаная вяртанню габрэяў у Ізраіль пасля выгнання, якое доўжылася без малога дзве тысячы гадоў. Мігранты ж заяўляюць, што не жадаюць вяртацца ў свае родныя краіны. Іх мэта - Еўразвяз.

У тэлеграм-каналах відэа ўжо называюць "не проста здзекам з гімна замежнай дзяржавы, але і прамым пляўком у твар Ізраілю".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках