16 красавiка 2024, aўторак, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павышэнне ставак: Расея падцягвае караблі ў Чорнае мора

16
Павышэнне ставак: Расея падцягвае караблі ў Чорнае мора

Вайсковыя судны перакінуты з паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Алжыра.

Маніторынгавая група BlackSeaNews і Інстытута Чарнаморскіх стратэгічных даследаванняў паведамляе, што ў Міжземным моры зафіксавана 2 вялікія дэсантныя караблі Балтыйскага флоту РФ - БДК "Каралеў" (130) і БДК "Мінск" (127). Пра гэта паведаміў у Facebook галоўны рэдактар выдання BlackSeaNews Андрэй Кліменка.

«5 дзён таму яны былі ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Алжыра. Калі нікуды не заходзілі - хутка можам убачыць іх у Чорным моры. Там нешта прыкладна 1500 міль ці крыху больш - гэта 5-7 дзён», - адзначае ён.

Кліменка таксама нагадвае, што падчас красавіцкага абвастрэння 2021 года ў Чорнае мора заходзілі 4 БДК: 2 Паўночнага флоту і 2 Балтыйскага флоту РФ. Знаходзіліся ў Чорным моры з 17.04.2021 да 07-11.07.2021.

«Акрамя таго, ёсць паведамленні, што ўсе атамныя падлодкі Ціхаакіянскага флоту РФ з базы ў Вілючынску (Камчатка) некалькі дзён таму экстрана выйшлі ў мора. Падвышэнне ставак працягваецца», - дадаў ён.

Раней паведамлялася, што ЗША накіравалі ракетны эсмінец у Чорнае мора на фоне агрэсіі Расеі. Arleigh Burke (DDG-51) пачаў пераход у паўночным кірунку ў Чорнае мора, каб прыступіць да працы з хаўруснікамі і партнёрамі NАТО ў рэгіёне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках