20 красавiка 2024, Субота, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Набыццё электраэнэргіі ў Беларусі – гэта пастка для Украіны

15
Парашэнка: Набыццё электраэнэргіі ў Беларусі – гэта пастка для Украіны

Рэжым Лукашэнкі можа рэзка спыніць пастаўкі ў крытычны момант.

Украінская ўлада не мае стратэгіі, як пераадолець энэргетычны крызіс і пры гэтым не страціць энэрганезалежнасць – пра гэта заявіў пяты прэзідэнт, лідар партыі "Еўрапейская Салідарнасць" Пётр Парашэнка ў эксклюзіўным інтэрв'ю для праграмы The Week на тэлеканале "Прямой". Ён падкрэсліў, што набыццё электраэнэргіі ў Беларусі небяспечнае, паколькі ў самы цяжкі момант Лукашэнка можа адключыць энэргетычны экспарт ва Украіну.

"Мы падкрэсліваем, што набыццё электраэнэргіі ў Беларусі – гэта пастка. Убачыце – Беларусь спыніць нам пастаўляць электраэнэргію пры тэмпературы мінус 15 – мінус 20. Каб менавіта цяпер, падсадзіўшы нас на іголку, ударыць, каб было яшчэ больш балюча", – рэзюмуе пяты прэзідэнт.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках