28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экскурсія на дно

29
Экскурсія на дно

Фотарэпартаж з прадпрыемства «Гомельлён», якое знаходзіцца ў перадбанкрутным стане.

«Флагшток» заўважыў шакавальны фотарэпартаж з вытворчасці Уваравіцкага льнозавода ААТ «Гомельлён» у пасёлку Крыўск, апублікаваны газетай «Авангард» Буда-Кашалёўскага райвыканкама. Дзякуючы фота можна даведацца, у якіх жахлівых умовах працуюць вяскоўцы.

Журналісты паспрабавалі разабрацца, у чым прычыны такога заняпаду прадпрыемства.

Парад сельгастэхнікі прадпрыемства для патрыятычнага фотачэленджу ў 2021 годзе

У лістападзе на льнозавод выехала выканкамаўская назіральная камісія, мэтай якой было выяўленне парушэнняў на вытворчасці Уваравіцкага льнозавода ААТ «Гомельлён» у пасёлку Крыўск. Прыводзім каментарыі раённай газеты «Авангард» да фотасправаздачы паездкі:

Раней на заводзе было выяўлена нямала парушэнняў, якія датычацца правілаў пажарнай бяспекі, аховы працы і тэхнікі бяспекі пры выкананні працаў. Сяброў групы прыемна здзівіла чыстая, дагледжаная тэрыторыя, але далей… Парушэнні паўсюль, куды ні зірні.

Звярнуў увагу і аварыйны падстрэшак для захоўвання сыравіны: пабудовы ў падобным стане павінны быць або ў тэрміновым парадку адрамантаваныя, або агароджаныя, або і зусім знесеныя. На некаторых з іх патрабуецца рамонт даху.

Востра стаіць тэма з захаваннем мікраклімату ў вытворчых цэхах ільнозавода. Практычна ва ўсіх працаўнікоў завода адсутнічае спецвопратка і спецабутак, а тых, хто ў ім, можна літаральна злічыць на пальцах.

«Ігнараванне ахоўных кажухоў вынікуе няшчасныя выпадкі з вельмі сумнымі наступствамі. Гэта вынік адсутнасці належнага кантролю з боку адказных асобаў і наплявацельскіх адносінаў да сваёй бяспекі», – пракаментавала сітуацыю кіраўніца аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносінаў управы працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Таццяна Адашкевіч.

У мабільнай групы з'явілася шмат пытанняў наконт лініі санітарнага стану аб'ектаў: кідаюцца ў вочы фасады будынкаў, дахі, якія патрабуюць рамонту, неабходны рамонт і ўсярэдзіне вытворчых памяшканняў. Бытоўкі, душавыя, распранальні брудныя, пракураныя, іхні стан вельмі і вельмі сумны. Роўна як і стан працоўных цэхаў: пыл, бруд, смецце, рагі на сценах, станкі старыя, зношаныя.

ААТ «Гомельлён» – адзінае прадпрыемства Гомельшчыны, якое займаецца вырошчваннем і апрацоўкай лёну. Яно хранічна праблемнае. Кіруецца Мінсельгасам, 99,7% акцый прадпрыемства належыць дзяржаве.

У канцы кастрычніка 2017 года журналісты заўважылі, што ў Гомельскай вобласці масава не ўбраны лён. Пасля разносу Лукашэнкі, старшыням Гомельскага гарвыканкама Пятру Кірычэнку і аблвыканкама Уладзіміру Дворніку давялося мабілізаваць некалькі тысячаў бюджэтнікаў і студэнтаў для ўборкі лёну прадпрыемства з палёў Гомельскага, Будакашалёўскага, Рагачоўскага і Чачэрскага раёнаў.

У 2018 годзе дырэктар кармянскай філіі гэтага прадпрыемства быў затрыманы за крадзяжы.

У 2020 годзе прадпрыемства зазнала рэарганізацыю. У сакавіку са складу акцыянернага таварыства быў выведзены філіял «Кармянскі льнозавод», а ў жніўні быў ліквідаваны філіял «Уваравіцкі льнозавод». У выніку колькасць супрацоўнікаў ААТ «Гомельлён» за год скарацілася на 60 адсоткаў.

Праведзены пасля рэарганізацыі аўдыт выявіў істотныя скажэнні ў бухгалтарскай справаздачнасці. У сукупнасці з актуальнымі фінансавымі паказнікамі прадпрыемства гэта вымусіла аўдытара зрабіць выснову пра наяўнасць «істотнай нявызначанасці датычна бесперапыннасці дзейнасці», прасцей кажучы, высокую пагрозу банкруцтва прадпрыемства.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках