29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі: Трое ўнукаў за мяжой – для мяне гэта відавочны паказнік катастрофы

50
Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі: Трое ўнукаў за мяжой – для мяне гэта відавочны паказнік катастрофы

Няўжо гэта нармальна для краіны, якая стабільна развіваецца?

Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч пракаментаваў "Беларускай праўдзе" сітуацыю з міграцыйным крызісам і сітуацыю ўнутры Беларусі.

– Я вось ацэньваю сітуацыю ў Беларусі. Самы малодшы мой сын займаецца праграмаваннем, дык вось, сямёра самых блізкіх ягоных сяброў, ягоных "субутэльнікаў", з'ехалі: абсалютная большасць – у Польшчу, некаторыя апынуліся ў Чэхіі, некаторыя – ва Украіне.

У мяне трое сыноў, усе тут. Але ўнукі… ужо трое ўнукаў за мяжой. Няўжо гэта нармальна для краіны, якая стабільна развіваецца, з такім геніяльным кіраўніком, як Лукашэнка? За мяжой няма Лукашэнкі, але ўсе бягуць туды. Унучка ў Вільні, двое – у Польшчы. Адзін з сыноў ужо падумвае пра ад'езд, але я адгаворваю: не з'язджай, пра сваю краіну трэба думаць, трэба нешта рабіць. Трое ўнукаў за мяжой – для мяне гэта відавочны паказнік катастрофы. Куды мы ідзем?

Расея авантурная і Беларусь авантурная. Няўжо некаму незразумела, што завезці спачатку ў Беларусь курдаў, якія не хочуць у нас заставацца, а прарываюцца ў Нямеччыну, – гэта чыстая авантура?

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках