20 красавiка 2024, Субота, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы: Рэжым Лукашэнкі прадаўжае выпрабоўваць Захад

4
Прэзідэнт Літвы: Рэжым Лукашэнкі прадаўжае выпрабоўваць Захад

Вільня не выключае магчымасці звароту па кансультацыі паводле 4-га артыкула NATO.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа не думае, што міграцыйны крызіс закончаны, і мяркуе, што рэжым Лукашэнкі і сілы, якія яго падтрымліваюць, прадоўжаць выпрабоўваць Захад.

Пра гэта Наўседа заявіў пасля сустрэчы з кіраўніком Еўракамісіі і генсекам NATO ў нядзелю, піша Delfi.

Наўседа сказаў, што міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю наўрад ці развяжацца найбліжэйшым часам.

“Ён яшчэ не развязаўся. І, на наш погляд, гэтага найбліжэйшым часам чакаць складана.

Усё застаецца складаным і вельмі цяжкім у плане прагназавання. Няма сумненняў у тым, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі і сілы, якія яго падтрымліваюць, будуць прадаўжаць выпрабоўваць адзінства заходняга свету ўсімі сродкамі і тактыкамі”, – заявіў Наўседа.

Ён паведаміў, што на сустрэчы была абмеркаваная сітуацыя з бяспекай у Балтыйскім рэгіёне, а таксама сітуацыя ва Украіне.

“І сітуацыя вакол Украіны праз мабілізацыю расейскіх войскаў нас асабліва непакоіць. Яшчэ адзін працэс, які выклікае неспакой – поўная ваенная інтэграцыя Беларусі ў ваенныя структуры і дактрыны Расеі. Гэта стварае новыя выклікі для калектыўнай бяспекі NATO, і Альянс павінен адпаведным чынам скарэктаваць свае планы, стратэгіі і тактыку, і быць гатовым да магчымага адказу”, – адзначыў Наўседа.

Паводле ягоных словаў, калі сітуацыя з бяспекай стане яшчэ больш складанай, ён не выключае магчымасці звароту па кансультацыі паводле 4-га артыкула NATO.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках