17 красавiка 2024, Серада, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cіноптыкі расказалі, які будзе ў Беларусі першы тыдзень снежня

Cіноптыкі расказалі, які будзе ў Беларусі першы тыдзень снежня

Каляндарная зіма пачнецца з непагадзі.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў нашых шыротах будзе дыктаваць паўднёвы цыклон, ён прынясе плюсавую тэмпературу і ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, паведаміў сіноптык Дзмітры Рабаў у праграме "Метэагід" на АНТ.

У сярэдзіне тыдня яго зменіць атмасферны фронт са Скандынавіі, які прынясе дрэннае надвор'е з дажджамі і мокрым снегам. Начамі і ранкамі амаль увесь тыдзень чакаецца туман і галалёд. Начамі ўвесь тыдзень будуць невялікія замаразкі, а днём – плюсавая тэмпература.

У панядзелак, 29 лістапада, сіноптык прагназуе ад +2°C да +6°C, у аўторак, 30 лістапада, і сераду, 1 снежня, – ад -1°C да +1°C. У чацвер, 2 снежня, пацяплее да +2°C да +4°C, а 3 снежня будзе ад -1°C да +2°C.

На выходных 4-5 снежня ў Беларусі захаваюцца прыкладна такія ж кліматычныя ўмовы. Пройдуць дажджы і мокры снег, якія прынясе непагодлівы атлантычны цыклон. Днём 4 снежня метэаролаг чакае ад -2°C да +1°C, а 5 снежня – ад -3°C да +2°C.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках