23 красавiка 2024, aўторак, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігрант: Беларускія вайскоўцы кідалі камяні ў палякаў

5
Мігрант: Беларускія вайскоўцы кідалі камяні ў палякаў

Таксама яны разразалі калючы дрот на мяжы.

Міжнародная арабская газета Asharq Al-Awsat апублікавала артыкул пра двух маладых сірыйцаў Фуада і Рафіка, якія прыбылі ў Менск з Дамаска ў канцы кастрычніка.

Рафік здолеў перасячы мяжу пры дапамозе беларускіх вайскоўцаў, якія рэзалі калючы дрот і кідалі камяні ў польскіх памежнікаў: «Беларускія вайскоўцы разрэзалі калючы дрот і падштурхнулі нас да пераходу ў Польшчу… Адзін вялікі салдат парэзаў дрот, а іншы ўдарыў польскіх салдатаў камянямі, каб мы маглі перайсці дарогу, каб яны нас не заўважылі».

У другога мігранта Фуада гэта не атрымалася, ён расказаў, што ў нейкі момант настроі беларусаў змяніліся з «рэзаць дрот, каб аблегчыць праход мігрантаў у Польшчу, на збіццё і вяртанне ў сталіцу».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках