29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: З ЗША высылаюць яшчэ 27 расейскіх дыпламатаў

7
Reuters: З ЗША высылаюць яшчэ 27 расейскіх дыпламатаў

Яны пакінуць краіну разам з сем'ямі.

Амбасадар Расеі ў ЗША заявіў, што яшчэ 27 расейскіх дыпламатаў і іхнія сем'і былі высланыя з ЗША і вернуцца дадому 30 студзеня.

Reuters пра гэта паведаміў амбасадар РФ у ЗША Анатоль Антонаў.

«Дыпламатаў нашых выганяюць... 30 студзеня ад нас з'едзе вялікая група маіх таварышаў, 27 чалавек з сем'ямі... Візавая праблема для нас не развязаная. Мы сутыкаемся з сур'ёзным кадравым голадам», – заявіў ён.

Як нагадвае выданне, раней Расея заяўляла, што больш за 100 яе дыпламатаў з сем'ямі былі вымушаныя пакінуць Злучаныя Штаты з 2016 года, калі стасункі паміж дзвюма краінамі пагоршыліся.

Паводле звестак прэс-сакратаркі МЗС Марыі Захаравай, на стан 29 кастрычніка ў ЗША працавалі блізу 200 расейскіх дыпламатаў, у тым ліку супрацоўнікі расейскага прадстаўніцтва пры ААН.

У мінулым месяцы адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна заявіла, што ў пачатку 2017 года штат місіі ЗША ў Расеі скараціўся з 1200 да 120 чалавек пасля серыі высылак і візавых абмежаванняў.

Амбасада ЗША ў Маскве сёлета спыніла афармленне недыпламатычных візаў і дадала расейцаў у спіс «бяздомных грамадзянаў», якія могуць падаваць дакументы на атрыманне візы ў трэціх краінах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках