20 красавiка 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На беларускіх прадпрыемствах ёсць два спісы на звальненне працоўных»

19
«На беларускіх прадпрыемствах ёсць два спісы на звальненне працоўных»

Улады баяцца адкрытых пратэстаў на заводах.

У Беларусі праходзяць масавыя звальненні на прадпрыемствах, якія ўлады называюць "аптымізацыяй". З кімсьці не падаўжаюць кантракты, кагосьці проста скарачаюць.

Які рэальны маштаб звальненняў на беларускіх прадпрыемствах? Сайт Charter97.org пагаварыў пра гэта з прэс-сакратаркай Беларускага аб'яднання рабочых Вольгай Катовіч.

- Мы будзем ведаць канчатковую лічбу ўжо постфактум, калі нам удасца пераламаць гэтую сітуацыю. Інфармацыя аб тым, што пачаліся чысткі, пачала паступаць з верасня 2020 года. Пастаянна людзей звальняюць, ідуць нейкія скарачэнні. Сёння на некаторых прадпрыемствах яны сталі больш частымі, бо іх рыхтуюць да продажу расейскаму алігархату. Хутчэй за ўсё, гэта робяць, каб задушыць усе магчымыя пратэсты супраць продажу саміх заводаў, бо прадаюць іх даслоўна за бесцань.

- Якія сферы асабліва закрануў працэс “аптымізацыі”?

- Няма нейкага дзялення паводле сфер. Адзінае, што цяпер больш масава вылучаецца прамысловасць і медыцына, якая больш за ўсіх пакутуе ад нястачы кадраў.

- З чым вы звязваеце пачатак гэтага працэсу ў Беларусі?

- Зразумела, што гэта звязана з незадаволенасцю людзей. Рэжым баіцца, што найбольш актыўныя супрацоўнікі пачнуць адкрыта праяўляць сваю нязгоду з тым, што адбываецца. Ёсць яшчэ рызыка, што калі працоўныя пачнуць пратэставаць адкрыта на заводах, то працэс продажу алігархам можа заглухнуць. Навошта алігархам купляць заводы і выплачваць іх крэдыты, калі людзі незадаволеныя. Тут проста банальны страх, што працоўныя могуць аб'яднацца.

- З пачатку пратэстаў 2020 года з'явілася шмат паведамленняў, што была звольненая велізарная колькасць спецыялістаў. Ад гэтага зазнае і якасць прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў. Да якіх наступстваў можа прывесці гэтая "аптымізацыя"?

- Баюся, што да незваротных наступстваў. У людзей, якіх звальняюць, ёсць непублічная чорная пазнака, гэта значыць іх не бяруць на іншую працу. Адзіны шанец кудысьці ўладкуецца на працу - у прыватнікаў. Аднак прыватнікаў таксама прыгнятаюць: тое ім падатковае заканадаўства "выправілі", то паборы павысілі, то яшчэ што.

Адпаведна, людзі не могуць уладкавацца на працу, што ім рабіць? Або неяк трымацца, выкручвацца на падпрацоўках і плаціць падатак на “дармаедства” (што мала каму спадабаецца), альбо проста з'язджаць з краіны. Таму сёння мы атрымліваем масавы адток кваліфікаваных спецыялістаў, якія ўжо наўрад ці вярнуцца, бо за мяжой і ўмовы лепшыя, і заробкі вышэйшыя.

- Што думаюць аб такіх дзеяннях самі працоўныя? Ці выклікае гэтая яшчэ большую незадаволенасць?

- Сам факт, што з'яўляюцца такія паведамленні ад працоўных, кажа аб хвалі незадаволенасці, якая ёсць на беларускіх прадпрыемствах. Чым часцей ініцыятывы і СМІ будуць пісаць пра тое, што пайшла гэтая хваля, тым больш людзі будуць бачыць - яны не адны. Яшчэ даслоўна два-тры месяцы таму працоўныя былі ўпэўненыя, што гэтыя сітуацыі на прадпрыемствах адзінкавыя, маўляў, гэтая “аптымізацыя” закранула толькі іх.

Цяпер мы ўсе бачым, што адбываюцца масавыя звальненні, незалежна ад рэгіёна, прадпрыемстваў ці спецыяльнасцяў. Гэта тычыцца ўсіх, таму людзі пачалі думаць па-іншаму. Тым больш, што цяпер ёсць два тыпы спісаў. У першым людзі, якія ведаюць, што з дня на дзень іх ужо звольняць. Па-другое, людзі ведаюць, што іх кантракты не будуць падоўжаныя, калі яны закончацца. Рабочыя сёння разумеюць, што яны знаходзяцца ў роўных умовах незалежна ад таго, за каго галасавалі ці ставілі подпіс.

- Як сёння беларускія работнікі могуць абараніць свае правы?

- Не падпісваць ніякіх дакументаў. Хочуць звольніць? Няхай звальняюць паводле артыкула. Пасля чаго падаваць у суд на разбіральніцтва аб незаконным звальненні. Няхай будуць рэальныя парушэнні, паводле якіх будуць праводзіцца судовыя разборы. Яшчэ як варыянт, работнікі могуць паміж сабой згуртавацца і проста адмовіцца выконваць свае абавязкі да таго часу, пакуль гэты працэс не будзе спынены. У кожнай бязвыхаднай сітуацыі заўсёды ёсць варыянты.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках