19 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Саакашвілі дыягнаставалі посттраўматычны стрэсавы разлад

4
У Саакашвілі дыягнаставалі посттраўматычны стрэсавы разлад
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ

Экс-прэзідэнт Грузіі мае патрэбу ў стацыянарным лячэнні.

Кіраўніца арганізацыі «Эмпатыя» Марыям Джышкарыяні заявіла, што кансіліум лекараў, якія займаюцца маніторынгам лячэння экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, дыягнаставаў у яго посттраўматычны стрэсавы разлад. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«З папярэдніх вынікаў, пра які мы можам ужо казаць, у пацыента пацвярджаецца сіндром посттраўматычнага стрэсавага разладу, што звязана са знаходжаннем у турме і фактамі гвалту. Назіраецца таксама і неўралагічная сімптаматыка. Вы ведаеце, што гаворка ідзе таксама аб энцэфалапатыі Верніка, што з'яўляецца вынікам галадоўкі», - расказала Джышкарыяні.

Яна падкрэсліла, што палітык мае патрэбу ў стацыянарным мультыдысцыплінарным рэабілітацыйным лячэнні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках