24 красавiка 2024, Серада, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якіх выпадках працаўнік у Беларусі мае права на скарочаны працоўны дзень?

4
У якіх выпадках працаўнік у Беларусі мае права на скарочаны працоўны дзень?
фота: bymedia

Адказвае юрыст.

Жыхарка Баранавічаў Юлія цікавіцца, пры якіх абставінах яна можа працаваць у рэжыме няпоўнага працоўнага дня ці тыдня.

З гэтым пытаннем intex-press.by звярнуўся да адвакаткі Алены Байтус.

- Згодна з арт. 289 Працоўнага кодэкса Беларусі, няпоўны працоўны час устанаўліваецца на дамоўленасць паміж работнікам і наймальнікам як пры прыёме на працу, так і пасля (артыкул 118).

Наймальнік абавязаны ўстанаўліваць няпоўны працоўны дзень або няпоўны працоўны тыдзень:

– на просьбу цяжарнай жанчыны, жанчыны, якая мае дзіця ва ўзросце да 14 гадоў (у тым ліку якое знаходзіцца на яе апецы), работніка, які ажыццяўляе догляд хворага сямейніка ў адпаведнасці з медыцынскай даведкай аб стане здароўя;

- інвалідам у адпаведнасці з індывідуальнымі праграмамі рэабілітацыі інвалідаў;

– пры прыёме на працу на сумяшчальніцтва;

– іншым катэгорыям працаўнікоў прадугледжаным пагадненнем калектыўнай дамовы.

Умова аб рабоце з няпоўным працоўным часам уключаецца ў працоўную дамову пры прыёме работніка на працу. Пераход на няпоўны працоўны час у перыяд працоўнай дзейнасці афармляецца загадам (распараджэннем).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках