19 красавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З’явілася відэа начнога штурму польскай мяжы

4
З’явілася відэа начнога штурму польскай мяжы

92 мігранты спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу.

Сёння ўначы ў наваколлях Мельніка група мігрантаў напала на мяжу Польшчы, паведамляе tvp.info. Атака адбывалася пад наглядам беларускіх службаў. Cілавікі рэжыму Лукашэнкі пашкодзілі агароджу з калючага дроту, каб зрабіць праход для мігрантаў. Мінабароны Польшчы паведамляе, што польскія спецслужбы затрымалі 33 мігранты, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу. Таксама з'явіўся запіс начнога нападу, на якім бачна, як польскія жаўнеры чыняць пашкоджаныя агароджы.

Памежная служба Польшчы перадае, што ў нядзелю 28 лістапада польска-беларускую мяжу спрабавалі незаконна перасекчы 92 мігранты. Супрацоўнікі памежнай службы выдалі сем пастаноў пакінуць тэрыторыю Польшчы.

З пачатку года Памежная служба зафіксавала ўжо амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Найбольшая колькасць (больш за 17 тысяч) спроб была зафіксавана ў кастрычніку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках