16 красавiка 2024, aўторак, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі амаль тры тыдні фіксуецца больш за 1200 смерцяў ад COVID-19 на дзень

У Расеі амаль тры тыдні фіксуецца больш за 1200 смерцяў ад COVID-19 на дзень

Больш за ўсё памерлых за апошні дзень зафіксавана ў Маскве.

Прырост смяротных выпадкаў праз каранавірус SARS-CoV-2 у Расеі цягам больш чым двух тыдняў не апускаецца ніжэй за 1200 на дзень. За апошнія 24 гадзіны пацверджана 1209 смерцяў супраць 1224 днём раней. Агулам колькасць смяротных выпадкаў у РФ узрасла да 273 964. Такія звесткі апублікаваныя федэральным аператыўным штабам у панядзелак, 29 лістапада, піша dw.com.

Больш за ўсё смерцяў за дзень зарэгістравана ў Маскве, дзе памерлі 93 чалавекі. Далей ідуць Санкт-Пецярбург (66 смяротных выпадкаў), Маскоўская вобласць (58), Краснадарскі край (41).

Колькасць тых, хто заразіўся і вылечыўся пасля заражэння

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Расеі ўзрасла за дзень на 33860, да 9604233. Найбольшая колькасць выпадкаў заражэння выяўленая ў Маскве (3434), Маскоўскай вобласці (2236), у Санкт-Пецярбургу (2181).

Цяпер у Расеі пад медыцынскім наглядам застаюцца 1 785 055 чалавек. Колькасць ацалелых пасля заражэння COVID-19 у РФ павысілася за дзень на 27 700, да 8 295 811, указаў аператыўны штаб.

Улады РФ маюць намер адмовіцца ад тэрміна «QR-код» і прыдумляюць новыя назвы для дакумента, з дапамогай якога расейцы змогуць карыстацца транспартам і наведваць грамадскія месцы пры ўвядзенні абмежаванняў праз каранавірус. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на двух неназваных суразмоўцаў, блізкіх да адміністрацыі прэзідэнта, і суразмоўцы, блізкага да кабінета міністраў.

Больш за палова расейцаў негатыўна ставяцца да гэтага паняцця, растлумачылі суразмоўцы агенцтва, спасылаючыся на звесткі закрытых сацыялагічных даследаванняў. «Частка людзей уважае словазлучэнне «QR-код» за сатанінскае, хтосьці ўспрымае яго праз прызму абмежавання свабоды», - адзначыў суразмоўца выдання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках