29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Беларуськаліі» шахцёры некалькі дзён працавалі без вентыляцыі

25
На «Беларуськаліі» шахцёры некалькі дзён працавалі без вентыляцыі
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ

Без паветра і права на бяспеку.

26 лістапада на ААТ «Беларуськалій» на 1 РУ (рудаўправе) праводзілі стандартны для таварыства «план ліквідацыі аварыі», піша тэлеграм-канал «БАР».

Але замест стандартнага часу а 13.00 чамусьці наважылі правесці а 14.00. «План ліквідацыі аварыі» ўключае ў сябе рэверс падачы паветра з аднаго шахтавага ствала на іншы, дык вось, пры пераключэнні вентылятара на рэверс паветраную сістэму выбіла. Дзяжурных на месцы ўжо не было, падача кіслароду ў шахту спынілася.

Некаторыя дасведчаныя шахцёры могуць запярэчыць, маўляў, нічога страшнага не здарылася, кіслароду ў шахце будзе прыкладна яшчэ на 2 дні, а шахцёры будуць усяго толькі мацней пацець і будзе ім гарачэй, чым звычайна.

Можа быць яно і так, але вось толькі гэтую аварыю паспяхова замялі і нідзе нікога пра яе не апавяшчалі. Начальства на сябе адказнасць за пудлы браць не жадае. Прымушаюць працаваць усіх як апошні раз, адгружаюць ужо амаль што ў кішэні, іржавыя гнілыя вагоны? Не бяда, а ну падавай іх сюды!

Але калі рабацяга спудлуе, адразу пазбаўленне 100% прэміі і без спрэчак. Калі правіна сур'ёзная, то 100% пазбаўленне ўсіх выплат і бонусаў на год. Так, паважаныя працаўнікі, гэта ўсё для вас. Але вось начальнічкі на сябе адказнасць браць не збіраюцца. Думаеце, начальніка Службы бяспекі Каваленку пазбавяць выплат за тое, што кіберпартызаны сэрверы ўзламалі? Наўрад ці.

Таксама і ў шахце «Лісцяжная» на Кузбасе, загінуў 51 чалавек, 4 чалавекі кіраўніцтва за гэта атрымалі па два месяцы пазбаўлення волі. 2 месяцы!

На кожным прадпрыемстве павінна быць узятае за правіла: працоўны мае права адмовіцца ад выканання сваіх працоўных абавязкаў у выпадку парушэнняў. І пры гэтым дзяржава яго павінна абараняць, а не прымушаць ісці на верную пагібель. А тыя, хто дае згоду працаваць ва ўмовах невыканання ТБ, падпісваюць сабе смяротны прысуд. Ніводнаму начальніку і кіраўніку няма справы да працоўных і іх правоў. Калі вы самі не будзеце патрабаваць, ніхто вам нічога не дасць. Калі вы самі не пачняце дзейнічаць, за вас ніхто нічога не будзе рабіць, ні за вас, ні для вас. Усё толькі ў вашых руках. Вашы жыцці і лёсы.

Прымайце правільныя пастановы. Заставайцеся дома.

Бастуй, Беларусь!

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках