29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост да 90%: Як змяніліся кошты прадуктаў з пачатку года ў адной з крам

5
Рост да 90%: Як змяніліся кошты прадуктаў з пачатку года ў адной з крам

Параўналі чэк на пакупку ў адной з буйных гандлёвых сетак за 28 студзеня і 26 лістапада.

У кастрычніку індэкс спажывецкіх коштаў, паводле афіцыйнай інфармацыі, да пачатку года паказаў прырост 8,5%, а ў гадавым вылічэнні - 10,5%. Пры гэтым нярэдка можна пачуць меркаванне, што кошт прадуктаў у крамах вырас «нашмат больш». Zerkalo.io праверыла, як змяніліся цэннікі на прадукты ў адной з буйных гандлёвых сетак.

Журналісты параўналі чэк на набыццё ў адной з буйных гандлёвых сетак Беларусі за 28 студзеня і кошты на 26 лістапада, выстаўленыя на тыя ж прадукты той жа гандлёвай маркі і аднолькавай фасоўкі.

Выявілася, што ў гэтым канкрэтным выпадку больш за ўсё за 10 месяцаў падаражэла бульба. Прырост склаў 93% - з 0,77 рубля за кілаграм да 1,49. Нязвыкла моцна падаражэла морква: з 0,68 да 1,15 рубля (на 69%). Гэта пры тым, што ўвосень мясцовая гародніна звычайна таннейшая, чым у сярэдзіне зімы. У той жа час бананы, імпартныя яблыкі і ківі ў лістападзе каштавалі менш, чым у пачатку года.

З мясных прадуктаў у нашым чэку больш за ўсё падаражэла ялавічына. Кошт за кілаграм вырас на 50%. На 20% вырас цэннік на галёнку кураняці, а філе паднялося ў кошце амаль на 8,5%.

За дзесяць месяцаў на чвэрць даражэйшым стаў тоставы хлеб. А вось сыравэнджаная каўбаса на агульным фоне не так моцна змянілася ў кошце - менш за 14%. Таксама журналісты параўналі кошты на два фруктовыя пюрэ для дзіцячага харчавання розных марак. Адно з іх вырасла ў кошце на 25%, а другое, наадварот, патаннела на 13%. Пры гэтым дзіцячае харчаванне ўваходзіць у спіс сацыяльна значных тавараў, кошты якіх рэгулююцца дзяржавай.

Таксама змяніўся кошт шампуню і мыла. Кошт першага вырас з 5,55 рублёў у студзені да 7,99 у лістападзе, а другога - з 2,19 да 2,59, гэта значыць, на 44% і 18% адпаведна.

Агулам жа прадукты ў лістападзе сталі каштаваць на 21 адсотак больш, чым у студзені.

Гэтыя звесткі не адлюстроўваюць сітуацыі што да інфляцыі ў краіне. Але яны пацвярджаюць, што, прыйшоўшы ў краму, пакупнік можа асабіста сутыкнуцца з мацнейшым ростам коштаў, чым дае статыстыка. У кастрычніку інфляцыя ў гадавым вылічэнні дасягнула 10,5%, а кошты прадуктаў агулам выраслі на 12%. А вось з пачатку года індэкс спажывецкіх коштаў у кастрычніку быў 8,5%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках