Прэм'ер-міністр Курдыстана: Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўваў мігрантаў для ціску на ЕЗ
23- 29.11.2021, 22:53
- 41,658
Ніхто з мігрантаў не паехаў у Беларусь праз карупцыю ці ціск на іх.
Улады Беларусі выкарыстоўвалі мігрантаў для ціску на Еўрапейскі Звяз. Пра гэта ў інтэрв'ю Sky News Arabic заявіў прэм'ер-міністр Курдыстана Масрур Барзані, піша партал Kurdistan24Kurdistan24.
Прэм'ер расказаў, што ўважліва назірае за міграцыйным крызісам у Еўропе. Ён адзначыў, што ў гэтага пытання два бакі - палітычны і гуманітарны.
«Магу запэўніць, што ніхто з гэтых мігрантаў не паехаў у Беларусь праз карупцыю або ціск на іх», — сказаў Барзані.
З ягоных слоў, мігранты заплацілі кантрабандыстам тысячы даляраў, каб тыя дапамаглі ім патрапіць у Беларусь, дзе іх затым для ціску на ЕЗ выкарыстоўвалі беларускія ўлады.
Ён таксама дадаў, што мігранты едуць у Еўропу ў пошуках лепшых магчымасцей, а не «праз беднасць» у Курдыстане.