20 студзеня 2022, Чацвер, 13:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўводзіць больш жорсткія правілы ўезду для беларусаў у сувязі з амікронам

4
Польшча ўводзіць больш жорсткія правілы ўезду для беларусаў у сувязі з амікронам
ФОТА: POLSKATIMES.PL

Варшава павялічыць карантын для людзей, якія заязджаюць у Польшчу праз межы Шэнгенскай зоны.

Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі заявіў, што пачынаючы з 1 снежня ў краіне будуць уведзены больш жорсткія правілы ўезду на яе тэрыторыю ў сувязі са з'яўленнем новага штаму каранавіруса.

Польшча спыніць палёты ў сем краін Паўднёвай Афрыкі: Батсвану, Эсваціні, ПАР, Мазамбік, Лесота, Намібію і Зімбабвэ. Людзі, якія прыбудуць з гэтых краін, незалежна ад маршруту, будуць адпраўляцца на 14-дзённы карантын без магчымасці перапыніць яго датэрмінова.

Урад павялічыць да 14 дзён карантын для людзей, якія ўязджаюць у Польшчу з-за межаў Шэнгенскай зоны. Цяпер карантын для гэтай катэгорыі падарожнікаў складае 10 дзён. Патрабаванні аб карантыне па-ранейшаму не будуць датычыць прышчэпленых вакцынамі, прызнанымі ў Еўразвязе.

Гэтыя правілы і абмежаванні будуць дзейнічаць да 17 снежня.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».