20 студзеня 2022, Чацвер, 14:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мэр» Менска зацікавіўся матэрыяльнымі каштоўнасцямі «дармаедаў»

21
«Мэр» Менска зацікавіўся матэрыяльнымі каштоўнасцямі «дармаедаў»

Лукашыст Кухараў запатрабаваў узмацніць за імі кантроль.

Старшыня Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў распавёў, колькі «дармаедаў» налічылі ў сталіцы, і запатрабаваў узмацніць за імі кантроль.

«Пераважная большасць з 32 тысяч доўгі час незанятых у эканоміцы не жадаюць уносіць неабходныя ўклады, пры гэтым прэтэндуюць на сацыяльныя выгоды. Раённым камісіям з усімі зацікаўленымі структурамі неабходна ўзмацніць кантроль за такой катэгорыяй людзей», - словы Кухарава прыводзіць тэлеграм-канал «Минск-Новости».

Пры гэтым у базу звестак незанятага ў эканоміцы працаздольнага насельніцтва трапілі 27 тысяч чалавек, якія не працуюць на працягу 5 і больш гадоў, паведамляюць «Минск-Новости» са спасылкай на Камітэт працы, занятасці і сацабароны Менгарвыканкама.

«Сярод незанятых у эканоміцы працяглы час ёсць грамадзяне з камфортным узроўнем жыцця, якія маюць значныя матэрыяльныя каштоўнасці, у тым ліку нядрэннае жыллё, аўтамабілі», — піша выданне.

Першыя спісы «дармаедаў» улады склалі ў 2019 годзе, тады ж агучылі звесткі пра агульную колькасць дармаедаў — амаль 425 тысяч. Потым звесткі не афішаваліся.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».