20 красавiка 2024, Субота, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У галоўнага трэнера «Мяшкоў Брэст» каранавірус

У галоўнага трэнера «Мяшкоў Брэст» каранавірус

Гандбольны трэнер знаходзіцца на самаізаляцыі.

У галоўнага трэнера «Мяшкоў Брэст» Даніэля Горда каранавірус. Перад вылетам у Нарвегію на матч Лігі чэмпіёнаў супраць «Эльверума» каманда здала ПЦР-тэст, і ў спецыяліста ён даў станоўчы вынік. Горда застаўся ў Берасці на самаізаляцыі.

У матчы Лігі чэмпіёнаў супраць нарвежскага клуба берасцейцамі будуць кіраваць гішпанец Нуну Фарэлу і спартыўны дырэктар «Мяшкоў Брэст» Павел Башкін.

Матч Лігі чэмпіёнаў супраць нарвежскага «Эльверума» берасцейцы правядуць 1 снежня а 20:45 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках