23 красавiка 2024, aўторак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады распачалі падрыхтоўку рабаўніцкай прыватызацыі

11
Беларускія ўлады распачалі падрыхтоўку рабаўніцкай прыватызацыі
СЯРГЕЙ ДЫЛЕЎСКІ

Што будзе з тымі, хто маўчыць.

Блізу двух тыдняў таму праўладныя СМІ выліліся рэпартажамі аб тым, што ў Беларусі пачынаюць аптымізацыю вытворчасцяў. Справа быццам бы добрая. Новае абсталяванне, паляпшэнне ўмоў працы, як вынік, падвышэнне якасці прадукцыі, яе канкурэнтаздольнасці і, як вынік, падвышэнне заробку для працоўных. Гучыць нядрэнна... Але не ў нашай краіне. У Беларусі аптымізацыя роўна масавыя звальненні. І гэта не злы жарт. Гэта рэаліі дэфектыўнага кіравання.

Адразу ад некалькіх тэлеграм-каналаў і інтэрнэт рэсурсаў мы даведаліся аб тым, што на многія прадпрыемствы ў Беларусі перададзены спісы "непажаданых" на звальненні. І спісы гэтыя далёка не маленькія. Дык вось. Для тых, хто думае, што ён адсядзіцца і яго гэта не закране, гэта далёка не так. І вось чаму.

Аптымізацыя вытворчасці ў нашай краіне праводзіцца не для паляпшэнняў умоў працы, а з мэтай звальнення з прадпрыемстваў людзей, якія могуць хоць неяк выказаць сваю незадаволенасць. Кіраўніцтву патрэбныя пакорлівыя маўклівыя рабы. Людзей, якія думаюць і ўмеюць абараніць сваю пазіцыю, яны баяцца як агню.

Наступным крокам будзе санацыя на прадпрыемствах, па выніках якой прадпрыемствы будуць прызнаныя стратнымі або зусім банкрутамі. Для чаго? Ды для таго, каб цана на гэтыя прадпрыемствы стала мінімальнай.

Пасля абвяшчэння прадпрыемстваў банкрутамі, з ніадкуль з'явяцца партманэты, гатовыя купіць і прыватызаваць нашы заводы. І тысячы працоўных месцаў ператворацца ў пустку, станкі з'едуць на металалом, а вашы сем'і застануцца без сродкаў да існавання. Вось для гэтага і патрэбна была аптымізацыя. Каб звольніць нязгодных, каб свабоднай думкі не засталося на працоўных месцах. Каб людзі маўкліва зміраліся з такім ходам падзей. І ўжо не атрымаецца адсядзецца ціхенька. Не будзе дзе.

Змагайцеся за свае працоўныя месцы. Змагайцеся за сваю будучыню. Ваша хата ўжо не з краю, ваша хата будзе першай. Байкатуйце працу, патрабуйце захавання сваіх правоў. Не бойцеся сказаць “НЕ” начальнічкам, адмоўцеся "увайсці ў іх становішча".

Далучайцеся да агульнанацыянальнага страйку! Дапамагайце нам разгойдваць крэсла пад Сінімі пальцамі.

Страйку быць!

Я дома!

Сяргей Дылеўскі, тэлеграм-канал БАР

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках