19 красавiка 2024, Пятніца, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя звальненні праходзяць па ўсёй Беларусі: у спісах шмат «ябацек»

47
Масавыя звальненні праходзяць па ўсёй Беларусі: у спісах шмат «ябацек»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Рэжым паскарае продаж прадпрыемстваў за бесцань расейскім алігархам.

Інфармацыя аб новых спісах на звальненне "нядобранадзейных" работнікаў на прадпрыемствах Беларусі пацвярджаецца.

Пра гэта паведамляюць падпісчыкі тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозгу":

"У Пружанах звальненні закранулі электрасеткі, тэхнікум, шпіталь і музычную школу".

“На дзяржпрадпрыемстве з 200 чалавек у спісы на звальненне патрапілі 40. У тым ліку “ябацькі”. Хочуць ісці да Лукашэнкі прасіць не звальняць”.

"У спісах "Брэстэнэрга" на звальненне амаль 500 чалавек".

“Спісы на звальненне складзеныя са спісаў, канфіскаваных у ініцыятыўных груп Бабарыкі, Цапкалы, Ціханоўскай».

“Выклікалі паводле спісу да кіраўніцтва. Давялі, што каманды "фас" не было, але можа быць праз тыдзень-два. Параілі шукаць іншую працу ў недзяржаўных установах”.

“Нацбанк: блізу 180 чалавек у спісе. Звольніцца згодна з дамовай староно прапануецца да 1 снежня”.

Таксама паведамляецца аб "чыстках" у Гарадзенскім універсітэце імя Я. Купалы, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, "Мінскэнэрга", Дзяржаўным камітэце маёмасці, паліклініках г. Менска, ЦЭЦ-5, сярэдніх школах г. Менска, БрДУ імя А.С. Пушкіна, "Гомельскім хімічным заводзе", "Мінсктрансе", "Баранавіцкіх электрычных сетках", "Лукомльскай ДРЭС" і інш.

Нагадаем, што Беларускае аб'яднанне рабочых папярэдзіла аб тым, што масавыя звальненні пад выглядам “аптымізацыі” колькасці супрацоўнікаў з'яўляюцца часткай плана для падрыхтоўкі да рабаўніцкай “прыватызацыі”, якая азначае продаж рэжымам беларускіх прадпрыемстваў за бясцань расейскім алігархам.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках