Меркаванне: Стаўленне да Лукашэнкі ў Крамлі змянілася пару тыдняў таму
7- 30.11.2021, 10:56
- 40,008
Масква ўсё больш імкнецца дыстанцыявацца ад неадэкватнага правадыра.
Расея з пачатку крызісу з мігрантамі стварала "двайную гульню". Першая - гэта спроба ўхапіцца за Беларусь праз правакацыю на мяжы. Выйшла вельмі няўдала, піша тэлеграм-канал CYNIC.
Больш за тое, у Крамля з'явіліся падазрэнні, што інфармацыю аб датычнасці Расеі ў аперацыі аб мігрантах зліў сам Лукашэнка Захаду, каб рэалізаваць шантаж на сваю карысць: "Дайце грошай, інакш усё раскажу, трубу адрэжу і ўцягну вас у вайну".
Калі аперацыя "Прарыў" правалілася, другі трэк перамоў у абыход Лукашэнкі вярнулі.
Менавіта з гэтым трэкам была звязана заява Пуціна аб неабходнасці дамаўляцца з апазіцыяй.
Такія рухі цела Крамля выклікаюць пэўную асцярогу ў вышэйшага камандавання Беларусі. Гучаць галасы "Дык што? Пуцін больш за нас не заступіцца?"
Асяроддзе "вырадка Сінія пальцы" будзе вельмі спадзявацца, што гэтая гульня Масквы - блеф для ціску на Лукашэнку. Але ў "блеф" уцягнута занадта шмат асоб з ЗША (у першую чаргу), і Нямеччыны.
Стаўленне да Лукашэнкі ў Крамлі змянілася пару тыдняў таму.
У Лукашэнкі не ўсё гладка з Крамлём. Стаўленне да беларускага правадыра там мяняецца, і асабліва актыўна працэс ідзе апошнія пару тыдняў.