19 красавiка 2024, Пятніца, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзевяцігадовы хлопчык стварыў праграму, якая дапамагае размаўляць з людзьмі ягонаму малодшаму брату з аўтызмам

2
Дзевяцігадовы хлопчык стварыў праграму, якая дапамагае размаўляць з людзьмі ягонаму малодшаму брату з аўтызмам
Фота: itv.com

Усё пачалося з таго, што яго папрасілі стварыць гульню для школьнага праекту.

Шасцігадовы Адам Портэр не мог папрасіць нават пра самыя простыя рэчы. Калі яму было два гады, у яго дыягнаставалі аўтызм. Хлопчык да апошняга часу амаль зусім не размаўляў, паведамляе “Наша Ніва”. Але зараз, карыстаючыся дадаткам, які распрацаваў ягоны 9-гадовы брат, Адам можа размаўляць з людзьмі, націскаючы на карцінкі. Шон Портэр з Англіі стварыў праграму для дзяцей, якія не гавораць і ў якіх дыягнаставалі аўтызм, паведамляе брытанскі канал ITV.

Усё пачалося з таго, што Шона папрасілі стварыць гульню для школьнага праекту, але ён пайшоў далей і стварыў цэлую праграму. Хлопчыку хацелася памагчы брату, якога ён так любіць.

"Калі б я не стварыў гэта дадатак, то не ведаю, дадумаўся б хто-небудзь іншы да такога", – кажа Шон.

Вядома, што блізу 40% дзяцей з аўтызмам не гавораць, і могуць ніколі не загаварыць.

Бацька хлопчыкаў, Ліам Портэр, распказвае, што гэты дадатак дапамог малодшаму Адаму пачаць развівацца хутчэй. І Ліям спадзяецца, што праграма дапаможа многім іншым дзецям з аўтызмам навучыцца размаўляць.

“Раней мы вымушаныя былі проста здагадвацца, чаго ён хоча - паесці, сказаць, дзе баліць, папрасіцца ў прыбіральню”, - кажа Ліам.

Цяпер, карыстаючыся дадаткам Speak4me, Адам проста націскае на карцінку, якую асацыюе са сваім станам, а праграма агучвае ягонае жаданне. Напрыклад, калі націснуць на карцінку з ложкам, праграма скажа: “Я хачу спаць”.

Гэта дадатак адкрыў многія магчымасці для Адама, і ён зараз просіць больш і развіваецца лепш. А яго старэйшы брат радуецца і прызнаецца, што, прыдумаўшы дадатак Speak4me, "адчувае сябе проста фантастычна".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках